Top.Mail.Ru
134

ДАІ Мінскай вобласці ўзмоцніць кантроль за пешаходамі

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці з 19 па 20 лютага правядуць комплекс прафілактычных мер па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Пра гэта паведамляе БелТА. 


Праваахоўнікі пракантралююць выкананне правілаў дарожнага руху на аварыйна небяспечных участках дарог, дзе высокая верагоднасць ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў.

Асаблівую ўвагу нададуць нецвярозым людзям, таму, каб іх не было на праезнай частцы.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх відавочцаў паведамляць аб фактах, калі на праезнай частцы знаходзяцца пешаходы ў стане алкагольнага ап’янення, ствараюць пагрозу бяспецы руху, на тэлефонную лінію 102 або ў чат-бот МУС «Мы заўсёды побач!»


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю