Top.Mail.Ru
219

ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль за выкананнем хуткасці

Прафілактычная акцыя «Хуткасць» праходзіць з 15 па 17 чэрвеня ў Мінску. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананне вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, паведамляе сталічная ДАІ.


Акцыя накіравана на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму з-за перавышэння хуткасці руху.

— У гэтыя дні інспектары адпрацоўваюць участкі вулічна-дарожнай сеткі, на якіх найбольш верагодна здзяйсненне ДТЗ з прычыны няправільнага выбару хуткасці. Ужываюць галосную, негалосную і змешаную формы кантролю. Асаблівая ўвага супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі звернута на ўчыненне такіх парушэнняў вадзіцелямі мотатранспарту, аўтамабіляў таксі, у тым ліку маршрутных, а таксама карыстальнікамі каршэрынгавых сэрвісаў, — прывялі падрабязнасці ў дарожнай міліцыі.

У ДАІ сталіцы нагадалі, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху прадугледжаны штраф у памеры да 12 базавых велічынь. У выпадку ўчынення аналагічнага парушэння паўторна на працягу года пасля прыцягнення да адказнасці — штраф ад 5 да 15 БВ з магчымым пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да 1 года.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю