Top.Mail.Ru

Дадатковую гарантыю для цяжарных прапануе ўнесці ў Працоўны кодэкс дэпутат

У Працоўны кодэкс прапануецца ўнесці норму, якая прадугледжвае вызваленне цяжарных жанчын ад работы ў сувязі з неабходнасцю праходжання абавязковых медыцынскіх даследаванняў. Такую заканадаўчую ініцыятыву агучыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Анжаліка Курчак у эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь», паведамляе БелТА.



Дэпутат падкрэсліла, што заканадаўчая ініцыятыва зыходзіць ад жыцця. Так, на адной з сустрэч да яе звярнуўся мужчына, які расказаў, што яго цяжарную жонку не адпускаюць з работы для праходжання медабследаванняў.

«На сёння працоўнае заканадаўства не прадугледжвае вызваленне ад работы ў сувязі з неабходнасцю праходжання абавязковых даследаванняў. Гэта пытанне мы папярэдне прапрацавалі ўжо ў нашых профільных камісіях. Пытанне я прапрацавала і з Міністэрствам аховы здароўя. Спадзяюся, што калі да нас прыйдзе гэты законапраект, я буду ініцыяваць унясенне такога дапаўнення ў наш Працоўны кодэкс», — адзначыла Анжаліка Курчак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю