Top.Mail.Ru

Да Зямлі набліжаецца патэнцыяльна небяспечны астэроід

У панядзелак, 10 жніўня, міма Зямлі праляціць патэнцыяльна небяспечны астэроід 2019 NY2, перадае БелТА.



Дыяметр аб’екта можа дасягаць 330 м. Пралёт адбудзецца ў 00.20 па сусветным часе. Хоць астэроід класіфікуецца як патэнцыяльна небяспечны, навукоўцы запэўніваюць, што рызыкі сутыкнення з нашай планетай няма.

Астэроіды гэтай катэгорыі — аб’екты, арбіты якіх перасякаюць або набліжаюцца да арбіты Зямлі не больш чым на 0,05 астранамічных адзінак, або прыкладна на 7,5 млн км. У выпадку з астэроідам 2019 NY2 гэта адлегласць складзе каля 2,5 млн км — у 6,5 раза больш за адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам.

Эксперты падкрэсліваюць, што пралёт астэроіда 2019 NY2 будзе самым блізкім за апошнія 150 гадоў. Аб’ект належыць да групы астэроідаў Апалона, арбіты якіх перасякаюцца не толькі з арбітай Зямлі, але часам і з арбітай Венеры. Яго перыяд абароту вакол Сонца складае 845 дзён, або каля 2,3 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю