Top.Mail.Ru
170

Да закрыцця Польшчай граніцы ў пункт пропуску «Цярэспаль» не паспелі заехаць некалькі аўтобусаў і легкавушка

На тэрыторыю пункта пропуску «Цярэспаль» з Беларусі да закрыцця Польшчай граніцы не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў, паведамляе БелТА.



Не паспелі заехаць два поўныя аўтобусы, тры пустыя і адзін легкавы аўтамабіль. Яны пройдуць працэдуру афармлення вяртання ў Рэспубліку Беларусь.

Прыём транспарту польскі бок спыніў у 1:00 па мінскім часе. У 1:15 польскія сілавікі працягнулі калючы дрот і паставілі металічную загароду.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю