Да якой адзнакі ўзнімецца слупок тэрмометра 19 сакавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман, у цэнтральных і ўсходніх раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да −5 °С, месцамі — +1-3 °С. Днём будзе +8-14 °С.