Top.Mail.Ru
372

Рэалізацыю праекта «Дзяўчынка — Дзяўчына — Жанчына» пачнуць у Мінску ў 2026 годзе

Аб праекце «Дзяўчынка — Дзяўчына — Жанчына» і планах па яго рэалізацыі ў Год беларускай жанчыны расказала старшыня маладзёжнага крыла Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын Юлія Іванова, паведаміла агенцтва «Минск-Новости».



Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для фарміравання культуры сямейных каштоўнасцяў, адказных адносін да сям’і, бацькоўства, мацярынства, павышэння нараджальнасці. Па словах Ю. Івановай, адзін з кірункаў гэтай работы — узаемадзеянне з парамі, якія хочуць уступіць у шлюб, і аддзеламі загс, з якімі распрацавана адукацыйная праграма. Яе задача — дапамагчы будучым сужэнцам свядома падысці да стварэння сям’і і сямейных традыцый, зберагчы здаровыя ўзаемаадносіны ў ёй. У прыватнасці, прадугледжаны заняткі па псіхалогіі адносін, знаёмства з тым, як правільна вырашаць магчымыя канфлікты.

Праект таксама прадугледжвае арганізацыю пляцоўкі, дзе будуць дапамагаць маладым людзям без пары знаёміцца афлайн. Гаворка пра мерапрыемствы ў фармаце «хуткіх спатканняў», баляў.

Як вынікае з апісання ініцыятывы, у планах таксама інтэрактыўнае ток-шоу, удзельнікамі якога стануць пары — ад маладых да тых, хто ў шлюбе ўжо дзясяткі гадоў. Чакаюцца абмеркаванне актуальных тэм сямейнага жыцця і парады экспертаў, уключаючы псіхолагаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю