Top.Mail.Ru
339

Да месца свята — без перасадак. Да «Лініі Сталіна» запусцяць экспрэс-маршрут з Мінска

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» 9 і 10 мая 2025 года будзе арганізавана работа прыгараднага экспрэснага аўтобуснага маршруту нумар 948Э Мінск — «Лінія Сталіна». Аб гэтым паведамілі ў ДП «Мінсктранс».


Для зручнасці грамадзян адпраўленні будуць ажыццяўляцца з двух прыпыначных пунктаў: ад ДС «Кунцаўшчына» — з 08.55 да 17.50 з інтэрвалам 10-20 мінут, а таксама ад станцыі метро «Каменная Горка» — з 09.00 да 17.55.

Зваротныя рэйсы ад «Лініі Сталіна» прадугледжаны з 09.50 да 18.45.

Больш падрабязна азнаёміцца з раскладам можна на афіцыйным сайце прадпрыемства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю