У Беларусі днём 6 жніўня ў многіх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 35-40 градусаў. Абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі, а па паўночным захадзе ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў уначы слабы, удзень 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 18-23 градусы цяпла, у асобных раёнах — плюс 15-17. Днём будзе ад плюс 28 градусаў па поўначы да плюс 40 градусаў па поўдні.