Top.Mail.Ru
230

Да +29°С і ў асноўным без ападкаў. Якім будзе надвор’е ў першы дзень восені

Якім будзе надвор'е ў першы дзень восені, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У панядзелак, 1 верасня, пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ноччу няўстойлівы, днём паўночна-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-17 °С вышэй за нуль, месцамі — плюс 9-11. Днём будзе 19-25 °С , па поўдні — плюс 26-29 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю