У панядзелак ноччу будзе малавоблачна, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на паўночным захадзе краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-17 градусаў вышэй за нуль, удзень — 21-29.