Top.Mail.Ru

Да +27°С, месцамі навальніцы. Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на 24 мая

Якое надвор’е чакае беларусаў 24 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі плюс 4-5. Днём будзе 21-27 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю