Да 25 градусаў марозу і пераважна без ападкаў — такое надвор’е чакаецца ў Беларусі 20 студзеня. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Месцамі магчымы туман, шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў марозу, месцамі — да мінус 25 градусаў. Днём будзе 6-12 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — да мінус 15 градусаў.