У Беларусі 13 верасня чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу і раніцай у асобных раёнах-туман. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў цяпла. Днём будзе 19-24 градусы.