Top.Mail.Ru
178

Да -23°с і невялікі снег прагназуюць у Беларусі 11 студзеня

Да мінус 23 градусаў чакаецца ў Беларусі 11 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 2-7 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях да мінус 19-23. Днём будзе 8-14 градусаў марозу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю