У Беларусі 15 чэрвеня чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і да 20 градусаў цяпла. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, а днём — на большай частцы тэрыторыі. Таксама днём месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман.
Вецер паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, а днём паднімецца да 14-20 градусаў.