Top.Mail.Ru
249

Да +20°C і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 верасня

Дажджы і туман чакаюцца месцамі па Беларусі 18 верасня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 15-20 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю