Top.Mail.Ru
190

Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 9 студзеня

9 студзеня ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу будзе пераважна воблачнае надвор’я. Часам чакаецца снег, на большай частцы тэрыторыі пройдзе моцны снег, ноччу па паўднёвым усходзе — вельмі моцны снег. У многіх раёнах чакаецца завіруха, на дарогах — снежныя заносы. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у многіх раёнах 15-20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў па паўднёвым усходзе да мінус 16 градусаў па поўначы. Днём будзе 8-14 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе — ад мінус 4 да мінус 7 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю