Апошні тыдзень студзеня ў Беларусі будзе сонечны і не па сезоне цёплы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Пасля перыяду пахмурнага надвор’я нарэшце выгляне сонца. Надвор’е ў асноўным будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы і малаактыўныя франтальныя падзелы», — адзначылі ў Белгідрамеце.
Сёння будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 °C, днём — 4–10 цяпла, па паўднёвым захадзе да 12 °C.
У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра складзе ноччу 2–8 °C, днём — 5–12 цяпла.
У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 1 °C да плюс 5 °C, днём — 4–9 цяпла.
У пятніцу ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 °C да плюс 5 °C, днём — 1–7 цяпла.
У суботу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 3 °C да плюс 4 °C, а днём — ад мінус 1 °C да плюс 6 градусаў.
У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 °C да плюс 2 °C, днём — ад мінус 2 °C да 4 цяпла.