Чукотка прапанавала Беларусі далучыцца да распрацоўкі залатых руднікоў. Аб гэтым расказаў намеснік губернатара — начальнік дэпартамента эканомікі і інвестыцый Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі Антон Ярамчук у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Чукоцкай аўтаномнай акругі. Цяпер у Беларусі і Чукоткі практычна адсутнічае ўзаемны гандаль, таму бакі нацэлены на развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных галінах. У тым ліку ў здабычы карысных выкапняў. Чукотка, напрыклад, вядома сваімі залатымі руднікамі.
«Мы паказалі і абмеркавалі карту свабодных участкаў з неразмеркаванага фонду нетраў, якія могуць быць цікавыя для распрацоўкі беларускім кампаніям. Аляксандру Рыгоравічу карту перадалі, спадзяёмся, будзе водгук», — сказаў Антон Ярамчук журналістам па выніках сустрэчы.