Top.Mail.Ru

Член Прэзідыума УНС Вольга Шпілеўская: За кожным словам Праграмы стаіць чалавек і яго будучыня

Пасланне кіраўніка дзяржавы задасць вектары ўнутранага і знешняга развіцця краіны. Такім меркаваннем перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу падзялілася член Прэзідыума УНС, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір», старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская.



— Прэзідэнт выразна акрэслівае сітуацыю. Мы ведаем, што прагнозы ад Аляксандра Лукашэнкі заўсёды спраўджваюцца. Таму, вядома, чакаем Паслання.

Другі дзень — Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.

— Яна вызначыць наша з вамі развіццё на найбліжэйшыя пяць гадоў. Кожны яе пункт прадуманы, кожны пункт важны. За кожным словам стаіць чалавек і яго будучыня. Над праграмай працавалі доўга. Многія моманты адшліфоўваліся. Важна, што мэта і задача, якія стаялі перад дэлегатамі, — каб кожны, хто ўзяў яе ў рукі, разумеў, як будзе развівацца краіна ў бліжэйшую пяцігодку і што гэта праграма дае кожнаму жыхару нашай краіны. На мой погляд, гэта атрымалася.

Яна ВАЛАСАЧ.

фота Лізаветы ГОЛАД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю