Чатыры чалавекі загінулі і яшчэ дзевяць атрымалі траўмы ў выніку выбуху ў аўтамабільным тунэлі ў горадзе Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая, паведамляе БелТА.
Па звестках мясцовых улад трагедыя здарылася 30 сакавіка на будпляцоўцы тунэля, які з’яўляецца часткай дзяржаўнай хуткаснай аўтамаг кмістралі Эньшы-Гуан’юань. Таксама паведамляецца, што ратавальнікам удалося знайсці цела чалавека, якога лічылі зніклым без вестак.
Мяркуецца, што выбух быў выкліканы гаручым газам. Праводзіцца расследаванне.