Top.Mail.Ru
102

Чацвёртая па ліку. Што будуць прадаваць у новай беларускай краме ў казахстанскім Петрапаўлаўску

У час наведвання Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане Аляксеем Багданавым Паўночна-Казахстанскай вобласці 10 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё новай крамы сеткі «Беларускія прадукты № 1». Пра гэта расказалі ў беларускай замежнай установе ў Казахстане, паведамляе БелТА.



Гэта чацвёртая па ліку беларуская крама ў горадзе Петрапаўлаўск. Як адзначыў Аляксей Багданаў, пашырэнне гандлёвай сеткі беларускіх прадуктаў сведчыць аб прызнанні казахстанскімі спажыўцамі якасці беларускай прадукцыі.

У адкрыцці гандлёвага аб’екта таксама прынялі ўдзел заснавальнік кампаніі BELOSTAN.KZ Андрэй Кругавых і прадстаўнікі абласнога акімата.

 

Падчас наведвання Паўночна-Казахстанскай вобласці пасол Беларусі таксама наведаў мэблевы цэнтр «Вялікі», які з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Беларускай мэблевай кампаніі «Пінскдрэў». Кіраўнік дыпламатычнай місіі абмеркаваў з кіраўніцтвам цэнтра перспектывы пашырэння асартыменту. Акрамя таго, размова ішла аб нарошчванні аб’ёмаў паставак беларускай мэблі ў паўночныя рэгіёны Казахстана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю