У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі чатыры спартсмены, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па пара лыжных гонках. Гэта Раман Свірыдзенка, Дар’я Фядзьковіч (клас LW4 — атлеты з паражэннем нагі), Валянціна Бірыла (LW10,5 — сядзячыя атлеты з падтрымкай) і Лідзія Лобан (LW12 — сядзячыя атлеты).
У Італіі 10 сакавіка адбудуцца спаборніцтвы ў спрынце, на наступны дзень будуць разыграны медалі ў індывідуальных гонках на 10 км класічным стылем. 14 сакавіка пройдуць эстафеты, а на заключны дзень — 15 сакавіка — запланаваны гонкі з паасобнага старту на 20 км каньковым ходам.
Усяго на XIV зімовыя Паралімпійскія гульні заявілася больш за 600 атлетаў з 56 краін, якія вызначаць прызёраў у шасці відах спорту: у пара лыжных гонках, біятлоне, горных лыжах і снаўбордынгу, а таксама ў следж-хакеі і кёрлінгу на калясках. Нашы спартсмены выступяць у Італіі пад нацыянальным сцягам.