Top.Mail.Ru
268

ChatGPT дапамог амерыканцы выйграць у латарэю $150 тыс.

Жыхарка амерыканскага штата Вірджынія Кэры Эдвардс выйграла ў латарэю Powerball $150 тыс., выкарыстоўваючы лікі, выбраныя ChatGPT, паведамляе БелТА.



Эдвардс расказала, што звярнулася па дапамогу да дадатку са ШІ, каб ён падказаў ёй выйгрышную камбінацыю. Праз некалькі дзён яна атрымала паведамленне аб перамозе. Жанчына прызналася, што спачатку прыняла яго за паведамленне ад махляроў. 

Паколькі амерыканка адгадала чатыры з пяці асноўных лікаў і нумар Powerball, яе выйгрыш павялічыўся ўтрая і склаў $150 тыс., хоць першапачаткова прыз быў $50 тыс. Усе грошы Эдвардс плануе ахвяраваць дабрачынным арганізацыям.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю