У кліматычным рытме Зямлі з’явіліся два новыя сезоны. Вучоныя назвалі іх «сезон туману» і «сезон смецця». Яны паўтараюцца кожны год і ўяўляюць сабой сур’ёзную пагрозу для наземных і марскіх экасістэм і здароўі людзей, паведамляе «МИР 24».
Сезон туману назіраецца ў некаторых частках Паўднёва-Усходняй Азіі з чэрвеня па верасень. Густая смуга пагаршае якасць паветра і прыводзіць да праблем са здароўем у мясцовых жыхароў. Яе прычынай з’яўляюцца галоўным чынам наўмысныя лясныя пажары — іх выкарыстоўваюць для расчысткі земляў пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі ў Інданезіі і Малайзіі.
Падобная сітуацыя назіраецца ў ЗША. Калі раней сезон пажараў доўжыўся толькі ў самыя спякотныя месяцы года, то зараз ён пачынаецца вясной і працягваецца да снежня.
Сезон смецця назіраецца на Балі са снежня па сакавік кожны год. Мусонныя вятры мяняюцца, і акіянскія плыні выносяць на бераг велізарныя груды пластыкавых адходаў. Гэты смеццевы сезон стаў настолькі стабільным, што мясцовыя жыхары могуць дакладна прадказаць час яго пачатку.
Таксама падобныя з’явы адбываюцца на Філіпінах, у Тайландзе і ўздоўж Усходняга ўзбярэжжа ЗША, дзе Гальфстрым і іншыя плыні нясуць плывучае смецце ў Фларыду і Караліну.
Каб прааналізаваць зменлівыя кліматычныя рытмы, вучоныя даследавалі спадарожнікавыя здымкі, даныя аб надвор’і і мясцовыя назіранні. Яны нават увялі новыя вызначэнні для новых сезонных тэндэнцый: «загасальныя сезоны», «арытмічныя сезоны» і «сінкапіруючыя сезоны».
Вучоныя адзначылі, што вясна і лета пачалі перамяшчацца несінхронна. Так, вясна можа наступіць зарана, а лета — затрымацца. З-за такіх змен прыродны цыкл выходзіць з-пад кантролю. Змяняюцца тэрміны ўпадзення жывёл у спячку і выхаду з яе.
У некаторых выпадках сезоны не зрушваюцца па часе, а ўзмацняюцца. Прыклад — еўрапейскае лета. Амаль кожны год на кантыненце назіраецца анамальная спякота, з-за якой гіне шмат людзей.
Фота з адкрытых крыніц