Top.Mail.Ru
195

Чарнецкі: Маладыя работнікі культурнай сферы павінны быць упэўнены, што раскрыюць свой творчы патэнцыял

Маладыя работнікі культурнай сферы павінны быць упэўнены, што раскрыюць свой творчы патэнцыял. Пра гэта сказаў міністр культуры Руслан Чарнецкі падчас старту жнівеньскага форуму педагагічных работнікаў у сферы культуры, перадае БелТА.



«У нас ёсць вялікая колькасць выдатных мерапрыемстваў, фестываляў, канцэртаў, выстаў, пленэраў, фільмаў, спектакляў. І я б хацеў, каб вы з першага верасня расказвалі сваім вучням аб нашых цудоўных дасягненнях. Гэта вельмі важна. Калі яны будуць пра гэта ведаць, то будуць упэўненыя, што кожны з іх патрэбны нашай краіне і што яны абавязкова раскрыюць свой творчы патэнцыял і самарэалізуюцца», — звярнуўся Руслан Чарнецкі да ўдзельнікаў форуму.

На яго думку, у прафесію настаўніка павінны прыходзіць людзі, якія шчыра, усёй душой любяць сваю справу, вучняў і альма-матар. Без такога стаўлення немагчыма выхаваць сапраўды годных спецыялістаў, прафесіяналаў і грамадзян. Пры гэтым міністр культуры падкрэсліў, што не ўсе добрыя мастакі, танцоры і музыканты могуць быць добрымі педагогамі, як і не кожны добры педагог можа быць выдатным майстрам. 

«Мне здаецца, гэта справа індывідуальная. Калі чалавек народжаны быць педагогам і бачыць у тым сваё пакліканне, то гэта самае галоўнае. Таму што толькі пакліканне дае магчымасць адчуваць сябе на сваім месцы і аддаваць усяго сябе сваім вучням», — дадаў Руслан Чарнецкі.

Ён таксама падкрэсліў, што сёлета ўвага будзе ўдзяляцца патрыятычным маладзёжным праектам, бо маладым людзям неабходна вучыцца на прыкладах і ўроках гісторыі. «Натуральна, у нас плануецца вялікая колькасць мерапрыемстваў, звязаных з важнымі датамі. Мы жывём у вельмі цікавы, няпросты час, таму менавіта цяпер узнікаюць плённыя ідэі, якія натхняюць беларусаў на стварэнне розных рэчаў у абсалютна ўсіх сферах жыцця», — дадаў міністр культуры. 

Ён таксама ўручыў найлепшым спецыялістам ганаровыя ўзнагароды за высокія вынікі працы і адданасць сваёй справе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю