Top.Mail.Ru

Чаркашына ўзначаліць беларускую зборную па мастацкай гімнастыцы

Адна з самых вядомых і тытулаваныхбеларускіх спартсменак Любоў Чаркашына стала галоўным трэнерам нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы, паведамілі ў Мінспорце.



Любоў Чаркашына — ураджэнка Брэста. Яна — бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года, чэмпіёнка Еўропы і медалістка чэмпіянатаў свету. Раней спартсменка займала пасаду старшага трэнера нацыянальнай каманды.

На пасадзе галоўнага трэнера Чаркашына змяніла Ірыну Ляпарскую, якая кіравала зборнай з 1996 года. З імем Лепарскай звязаны найбольш яркія старонкі айчыннай мастацкай гімнастыкі. За 30 гадоў працы яна выхавала не адну плеяду спартсменак, якія паспяхова прадстаўлялі Беларусь на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах і станавіліся прызёрамі Алімпійскіх гульняў.

Сярод вядомых выхаванак Ляпарскай — алімпійская чэмпіёнка Марына Лобач, алімпійскія прызёры Іна Жукава, Юлія Раскіна, Любоў Чаркашына, Аліна Гарнасько і іншыя.


Менавіта яна адкрыла свету Марыну Лобач. Калі Марыне было сем гадоў, Ірына Юр’еўна працавала па размеркаванні ў школе ў Смалявічах. Трэнер заўважыла таленавітую дзяўчынку і паказала яе вопытнаму трэнеру Галіне Крыленка. У 1988 годзе Марына Лобач стала першай у гісторыі беларускага спорту алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы. На Алімпійскія гульні 2000 гады Ірына Ляпарская ўжо сама рыхтавала каманду. Тады ў Сіднэі Юлія Раскіна стала сярэбраным прызёрам Гульняў, Іна Жукава заваявала «серабро», а нацыянальная каманда — «бронзу». Любоў Чаркашына з бронзавым медалём вярнулася з Алімпійскіх гульняў у Лондане. На тых жа Гульнях беларускія грацыі сталі другімі ў групавым мнагаборстве. Сапраўдны фурор у алімпійскім Токіа ў 2021 годзе стварыла Аліна Гарнасько, яна стала бронзавым прызёрам галоўных стартаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю