Top.Mail.Ru

Чарговая міжнародная федэрацыя зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

Санкцыі ў дачыненні да федэрацый дзвюх краін былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года.


Сусветная федэрацыя армрэстлінга (WAF) цалкам аднавіла ў правах расійскіх і беларускіх спартсменаў, адмяніўшы ўсе абмежаванні, што дзейнічалі раней. Пра гэта паведамілі міністр спорту Расіі і старшыня Алімпійскага камітэта Расіі Міхаіл Дзегцяроў.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да федэрацый дзвюх краін былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года. Тады WAF адхіліла спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб ад удзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах.

Паводле слоў Дзегцярова, цяпер расійскія прадстаўнікі армрэстлінга зноў змогуць паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнародных турнірах.

«Віншую Федэрацыю армрэстлінга Расіі з поўным аднаўленнем членства ў Сусветнай федэрацыі армрэстлінга і зняццем усіх абмежаванняў на ўдзел нашых спартсменаў, каманд і афіцыйных асоб.


Гэта асабліва важная навіна напярэдадні чэмпіянату свету па армрэстлінгу. Расійскія спартсмены зноў змогуць выступаць пад дзяржаўным сцягам і з гімнам Расіі, а іх вынікі будуць улічвацца ў агульнакамандным заліку», — напісаў Дзегцяроў у сваім Telegram-канале.

Міністр спорту таксама адзначыў, што рашэнне WAF было прынятае пасля рэкамендацый выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, прынятых 7 ліпеня 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю