Top.Mail.Ru

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 22 мая ў Ашхабадзе

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 22 мая ў Ашхабадзе (Туркменістан). Пра гэта журналістам расказаў намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД у Мінску, паведамляе БелТА.

«На дадзены момант на парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў прапануецца вынесці 11 пытанняў. Яны звязаны з эканамічным аспектам, кангрэсна-выставачнай дзейнасцю, з транспартнымі калідорамі, лічбавізацыяй. Таксама будзе вынесенае пытанне з вызначэннем Мінска культурнай сталіцы СНД у 2027 годзе», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, сёння на савеце абмяркоўваецца ход і вынікі рэалізацыі трохгадовага плана ўдасканалення нарматыўна-прававой базы ў рамках СНД. «Намецім адпаведныя падыходы на чарговы трохгадовы перыяд для таго, каб скаардынаваць узаемадзеянне як структур, галіновых органаў выканкама, так і нацыянальных ведамстваў», — дадаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю