Top.Mail.Ru
311

Чарга прадаўжае расці. Больш як 1,5 тыс. легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу

За мінулыя суткі колькасць легкавога транспарту на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») павялічылася на 125 адзінак.


Больш як 1,5 тыс. легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У пагранічным ведамстве адзначылі, што за мінулыя суткі колькасць легкавога транспарту на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») павялічылася на 125 адзінак. Сумежны бок за 24 гадзіны прыняў на сваю тэрыторыю 35 працэнтаў аўто ад нормы. Акрамя таго, на гэтым напрамку ў чарзе знаходзяцца 30 аўтобусаў.

535 грузавікоў фіксуецца перад польскім пагранпераходам «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»). Яго супрацоўнікі за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 60 працэнтаў фур ад нормы.

Перад літоўскімі пунктамі пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») фіксуецца 640 велікагрузаў. Перад латвійскім «Патэрніекі» (сумежны «Грагароўшчына») афармлення чакаюць 340 грузавікоў. Кантрольныя службы гэтых пагранпераходаў прапусцілі ў Літву і Латвію 26 працэнтаў фур ад нормы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю