«Самае горшае, што я бачыла ў сваім жыцці, — найцяжэйшыя ўскладненні, калі маладыя людзі мелі пабочныя з’явы ў выглядзе тромбаў у сэрцы, найцяжэйшых пнеўманій», — сказала Наталля Клімовіч.
Медык заўважыла, што спачатку, можа, нічога не адбудзецца, калі перанесці інфекцыю на нагах, але адтэрмінаваныя наступствы могуць быць вельмі сур’ёзнымі.
Дацэнт кафедры парэкамендавала пры першых сімптомах інфекцыйнага працэсу «вылежаць свой час». Пачатак хваробы — не час для актыўнай жыццядзейнасці. Чалавек павінен спыніцца і даць свайму арганізму паўзу на суткі-двое.
«Плюс пітны рэжым, — дадала яна. — Калі мы выконваем пітны рэжым, прычым гэта цёплае пітво, то арганізм з такога стану выходзіць хутка. Сам факт інфіцыравання ўжо адбыўся. А вось на працягласць інфекцыйнага працэсу мы можам паўплываць», — сказала яна.