Ва ўпраўленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама патлумачылі, чаму стала небяспечна клікаць па першых спасылках у пошукавай выдачы Google. Ужо і туды паспелі прабрацца ашуканцы.
Аферысты пачалі актыўна прасоўваць фішынгавыя сайты ў топ выдачы. Схема атрымала назву SEO-poisoning. Ашуканцы выкарыстоўваюць узламаныя альбо кінутыя вядомыя дамены. Сайты выглядаюць легітымна — паднімаюцца ў Google.
Напрыклад, беларус хоча адкрыць старонку інтэрнэт-банкінгу або ўвайсці ў акаўнт якога-небудзь сэрвісу. Іх і падрабляюць ашуканцы, ведаючы, дзе аперацыі з грашыма.
Карыстальнік, не разабраўшыся, клікае па першай спасылцы ў выдачы — на падробленым сайце пакідае лагін і пароль. А далей усё па класіцы: узламаны рахунак, уцечка даных і крадзеж грошай.
У міліцыі далі 4 рэкамендацыі:
-
не заходзіць у важныя сэрвісы праз пошукавік,
-
правяраць адрас сайта да ўводу даных,
-
карыстацца закладкамі ў браўзэры і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй,
-
не верыць высокай пазіцыі ў Google.