Пра тое, што гэтая прыгожая традыцыя наносіць шкоду экалогіі, Мінпрыроды расказвае не першы год.
Яны пралятаюць вялікую адлегласць, падаюць і забруджваюць прыроду. Іх абалонкі з латэкса і вяровачкі з поліэтылену будуць выдзяляць у зямлю таксічныя рэчывы.
Калі дзікая жывёла з’есць такі шарык, той у сваю чаргу здольны блакаваць кішэчнік. Таксама жывёла можа заблытацца ў нітках, якія прывязваюць да шарыкаў.
Што замест шара?
Паветраныя шары не забаронена запускаць у неба на святкаванні заканчэння школы ці дзіцячага сада, але эколагі заклікаюць да адказнасці. Як альтэрнатыву спецыялісты прапануюць высадзіць усім класам дрэва або разбіць клумбу, устанавіўшы таблічку з годам выпуску.
- Нагадаем, што апошнія званкі пройдуць у школах Беларусі 24 мая, а выпускныя вечары — 13 чэрвеня.