Top.Mail.Ru
242

Чаму Лукашэнка назначыў неаграрыя кіраваць Мінскай вобласцю?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Любанскім раёне раскрыў сакрэт, чаму назначыў старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку, які не з’яўляецца аграрыем, перадае БелТА.


Як вядома, ранейшы прафесійны шлях Аляксея Кушнарэнкі непасрэдна звязаны з энергетыкай. Да назначэння ў Мінскую вобласць ён займаў пасаду Міністра энергетыкі. 

«Ужо магу раскрыць сакрэт. Аляксей Іванавіч, я калі цябе сюды назначыў, я мэтанакіравана не пасылаў сюды аграрыя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тым не менш Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Мінэнерга ёсць падведамасныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Адно з такіх — «Газавік-Сіпакава» ў Шклоўскім раёне — ён у свой час наведваў. Там жа была размова з Аляксеем Кушнарэнкам аб рабоце гэтага прадпрыемства. «Калі нутро вясковае, тады і на зямлі будзеш працаваць. Я табе тады задаў пытанне: «Ну а гаспадарка твая — з рукі (гаворка аб падтрымцы з боку галаўнога прадпрыемства. — Заўв. БелТА) увесь час ім грошы даеш?» «Не, — гаворыць, — яны на самаакупнасць выйшлі, працуюць», — расказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што памятае гэта сельгаспрадпрыемства яшчэ з савецкіх часоў, але ўзровень гаспадарання зараз стаў значна вышэйшы: «Тое, што я ўбачыў, гэта ашаламляльна адрознівалася ад таго (што было ў савецкі перыяд. — Заўв. БелТА). Але нічога не зламана, нічога не выкінута, усё прыведзена ў парадак. Гаспадарка працуе. Так што я памятаю вось гэтую тваю струнку».

З іншага боку, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, аграрыям часам уласціва «ўваходзіць у становішча», калі да іх звяртаюцца кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў са скаргамі на тыя ці іншыя абставіны, уключаючы пагодныя, просяць фінансавай падтрымкі. «І мы ўсё гатовы аддаваць. Будзем памагаць, будзем падтрымліваць, але грошы трэба вяртаць. Таму я мэтанакіравана, разумеючы, што ты не аграрый, назначыў цябе губернатарам. Хаця там іншыя былі прапановы, як заўсёды — альтэрнатыва».

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што застаўся задаволены ўбачаным па дарозе ў Любанскі раён. «Дай бог, каб, Аляксей Іванавіч, было і надалей так. Вось тое, што я ўжо бачыў. Не перахваліць бы цябе. Таму малайчына! Тут усё акуратна. І не толькі ў Любанскім раёне. Там і Слуцк, Салігорск. Ну яны заўжды ў нас былі добрымі раёнамі, але сёлета асабліва. Я парадаваўся».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю