Далучэнне Беларусі да Савета міру паказвае гатоўнасць Мінска працаваць над дээскалацыяй і забеспячэннем стабільнасці ў рэгіёне. Такое меркаванне выказаў палітолаг Пётр Пятроўскі, паведамляе БелТА.
«Тыя, хто крытыкуюць Беларусь за ўступленне ў Савет міру, не разумеюць логікі Беларусі. Што нам дала б адмова ад удзелу ў Савеце міру? Канфлікт з ЗША на пустым месцы. Нам гэта ня трэба. Але наша фундаментальная задача — выкарыстоўваць розныя ініцыятывы для дээскалацыі і забеспячэння стабільнасці. І мы гэта робім», — сказаў Пётр Пятроўскі.
Эксперт лічыць, што для Беларусі важна захаваць баланс сіл у рэгіёне і не ўключацца ў гонку ўзбраенняў, якую спрабуе навязаць Захад. Акрамя таго, адзначыў ён, трэба выкарыстоўваць любыя ініцыятывы, накіраваныя на захаванне міру ў рэгіёне і на планеце. «Мы тая краіна, якая павінна максімальна працаваць з усімі партнёрамі, шукаць калідоры для ўзаемадзеяння і адыходу ад любога сутыкнення ў сітуацыі турбулентнасці, калі правілы міжнародных адносін анулююцца. Наша задача — трымаць дыстанцыю ад любога канфлікту», — падкрэсліў Пётр Пятроўскі.
На яго думку, гэта асабліва актуальна з улікам таго, што ёсць пэўныя сілы, якія жадаюць уцягнуць Беларусь у канфлікт. «Наша задача прадэманстраваць, што мы прадстаўляем партыю міру і справядлівасці. Нам патрэбны справядлівыя міжнародныя адносіны. Узяць такую нашу ініцыятыву, як Еўразійская хартыя шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі. Мы прапануем зрабіць так, каб увесь еўразійскі кантынент меў дакладную сістэму бяспекі і міжнародныя механізмы па пераадоленні канфлікту», — рэзюмаваў палітолаг.