Top.Mail.Ru

Чаго чакаць ад улад Польшчы пасля прэзідэнцкіх выбараў?

У мінулую нядзелю, 1 чэрвеня, у краіне-суседцы вызначыліся з палітычнай фігурай, якая зойме крэсла прэзідэнта. З мінімальным адрывам перамогу адсвяткаваў Караль Наўроцкі, які падтрымліваецца партыяй «Права і справядлівасць». Разам з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алегам Дзячэнкам падводзім вынікі эпапеі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Польшчы.


Што маем на сёння? Пасля вострай перадвыбарнай сутычкі за ўладу польскую дзяржаву на найбліжэйшую пяцігодку ўзначаліць палітык з сумнеўнай рэпутацыяй і відавочна праамерыканскай знешнепалітычнай арыентацыяй.

— Зрэшты, іншага і быць не магло, — перакананы суразмоўца. — Не патрабавалася асаблівай палітычнай празорлівасці, каб пераканацца ў тым, што ў другім туры галасавання пераможцам прэзідэнцкай гонкі стане правы папуліст і змагар з савецкімі манументамі, фармальна беспартыйны кіраўнік польскага Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі.

Эксперт тлумачыць, што гэта стала відавочным ужо пасля візіту Наўроцкага ў Вашынгтон, дзе прэзідэнт-рэспубліканец Дональд Трамп аказаў польскаму кандыдату маральную падтрымку:

— І гэта не проста жэст добрай волі з боку «дзядулі Сэма». Лінія амерыканскай адміністрацыі на еўрапейскім кантыненце гранічна простая: Злучаныя Штаты зацікаўлены ва ўмацаванні сваёй ваенна-палітычнай прысутнасці на ўсходнім франціры Еўрасаюза, у рэгіёне, які не так даўно трапіў у арбіту заходняга, у першую чаргу амерыканскага, уплыву і дзе існуюць рызыкі яго рэальнай страты.

Алег Дзячэнка адзначыў, што Польшча ў гэтых адносінах прадстаўляе для ЗША асаблівую зону «жыццёвых інтарэсаў», за якую яны вялі жорсткую барацьбу яшчэ з канца 1970-х гадоў:

— У 2000-х амерыканцы прыйшлі сюды сур’ёзна і, як яны думаюць, надоўга, падмацаваўшы дэмагагічную рыторыку на тэму прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў размяшчэннем цалкам рэальнага шматтысячнага ваеннага кантынгенту з адпаведным сучасным узбраеннем. Ключавая роля ў гэтай зоне адводзіцца не толькі Польшчы, але і краінам Балтыі, куды таксама ўведзены шматнацыянальныя сілы НАТА і дзе ўсталяваны марыянетачныя палітычныя рэжымы.

6i00e79xo93062e1on94fu1aaap3444s.jpg

Намеснік старшыні профільнай камісіі акцэнтуе ўвагу на тым, што ў цяперашні час уся Еўропа ператварылася ў адзін велізарны ваенны палігон, на якім размешчана звыш 40 ваенных баз і сканцэнтравана значная ваенная моц ЗША:

— Нават на тэрыторыі новапрыбыўшых у НАТА Швецыі і Фінляндыі амерыканцы плануюць размясціць буйныя склады ўзбраення і боепрыпасаў.

Ён падкрэсліў, што ў ажыццяўленні агрэсіўнага знешнепалітычнага курсу не мае значэння, хто змяняе адзін аднаго ў Вашынгтоне — урады дэмакратаў ці рэспубліканцаў:

— І ўсё роўна, хто сёння пануе ў калідорах Белага дома, і не мае значэння, пад якімі лозунгамі дзейнічае амерыканская адміністрацыя — ці экспарту амерыканскай дэмакратыі ў іншыя краіны свету, ці імкнення зрабіць Амерыку зноў вялікай. 

Галоўнае іншае — на нашых заходніх і паўночных рубяжах сканцэнтравана ўзброеная да зубоў шматнацыянальная ваенная групоўка, якая ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальным інтарэсам Беларусі.

На думку парламентарыя, для ўтрымання кантролю над гэтай часткай еўрапейскага кантынента амерыканскія геапалітыкі выкарыстоўваюць шырокі набор эканамічных, палітычных і ідэалагічных інструментаў і адкрыта робяць стаўку на паўфашысцкія і прафашысцкія колы краін НАТА, а таксама тых дзяржаўных утварэнняў, якія сталі ў чарзе на прыём у натаўскую штаб-кватэру ў Бруселі.

— Шмат што кажа само за сябе ў замежнай палітыцы, — канстатуе эксперт, і вось чаму: — За знарочыста паказной міралюбнай рыторыкай амерыканскага прэзідэнта хаваецца прэтэнзія на сусветнае лідарства, палітыка дыктату і ўльтыматумаў, навязвання нераўнапраўных адносін з іншымі дзяржавамі, падтрымкі рэпрэсіўных антынародных рэжымаў і эканамічнай дыскрымінацыі непажаданых краін.

На думку суразмоўніка, у гэтым ключы і варта разглядаць электаральны працэс, які завяршыўся ў Польшчы:

— З выбраннем новага прэзідэнта знешняя палітыка польскай дзяржавы ва ўсходнім напрамку наўрад ці зведае істотныя змены. 

347489196169178.jpeg

Пад лозунгам барацьбы з міфічнай «рускай пагрозай» Польшча будзе і далей пад наглядам амерыканскіх і заходнееўрапейскіх куратараў мілітарызавацца і праводзіць эскалацыю сваіх ваенных падрыхтовак, нарошчваючы войска і закупляючы найноўшае натаўскае ўзбраенне.

Між тым, падкрэслівае эксперт, простыя польскія грамадзяне па-ранейшаму хочуць міру і спакою, хочуць самі вызначаць свой лёс і развіваць нармальныя добрасуседскія адносіны з беларусамі і іншымі еўрапейскімі народамі.

— Ды і Беларусь адкрыта сёння для дыялогу з урадамі краін блізкага і далёкага замежжа па многіх кірунках міжнароднага супрацоўніцтва і неаднаразова выступала з мірнымі ініцыятывамі па стварэнні на еўрапейскім кантыненце новай сістэмы рэгіянальнай бяспекі. Таму, як сказана ў Евангеллі ад Матфея: «Хто мае вушы чуць, няхай чуе!» — рэзюмуе суразмоўца.

У тэму

Эксперт: Сучасныя лідары еўропы — абсалютна кіраваныя паліттэхналагічныя канструкцыі 

У праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА расійскі грамадскі дзеяч, гісторык, палітолаг Барыс Якеменка выказаў свой пункт гледжання.

— Занадта маленькі маштаб сучасных палітычных лідараў у Еўропе. Адсюль гэта настальгія і па Шыраку, і па дэ Голю, і па Маргарэт Тэтчэр, і нават па Меркель. Гэтыя людзі сапраўды былі на нешта здольныя сур’ёзна. Для таго каб аб’яднаць велічэзныя масы зусім разрозненых людзей, трэба кінуць усё і займацца толькі гэтым, — сказаў ён.

Што тычыцца сучасных лідараў еўрапейскіх дзяржаў, то, на думку палітолага, яны ўяўляюць сабой толькі паліттэхналагічныя канструкцыі, якія з’яўляюцца абсалютна кіраванымі.
— Гэта сумы інтарэсаў пэўных эліт, якія і кіруюць гэтымі палітыкамі. Яны нічога не могуць зрабіць самі і баяцца парушыць устаноўленыя правілы, — упэўнены ён.

Барыс Якеменка дадаў, што цяперашніх кіраўнікоў краін Еўропы зусім не клапоцяць інтарэсы, праблемы або перажыванні іх уласных народаў. Задача такіх палітыкаў — адбыць належны тэрмін ва ўладзе, пасля чаго нябедна жыць на льготы, адведзеныя былым прэзідэнтам або прэм’ер-міністрам.

— Самае галоўнае, што яны ведаюць: з іх ніхто і нічога не спытае. нават судовы працэс ніхто ўзбуджаць не стане з нагоды растрачаных дзяржаўных сродкаў або загубленай дзяржаўнай палітыкі. гэта ж цудоўна, калі ты ведаеш, што за цябе будзе адказваць нехта іншы, — падсумаваў палітолаг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю