Top.Mail.Ru
234

Чабатар: За пяцігодку рэалізавана больш за тысячу інвестпраектаў

У кожным рэгіёне Беларусі рэалізуецца ініцыятыва Прэзідэнта «Адзін раён — адзін праект». Па стане на 1 снежня 2025 года завершана 112 інвестыцыйных праектаў, створана каля 5,1 тыс. працоўных месцаў. Усяго за пяцігоддзе рэалізавана звыш тысячы інвестпраектаў. Заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

«Укараненне новых тэхналогій у сельскай гаспадарцы дазволіла павысіць ураджайнасць, нарасціць аб’ёмы вытворчасці і экспарту, умацаваць харчовую бяспеку, — падкрэсліў Юрый Чабатар. — У 2024 годзе ўступіў у сілу абноўлены закон „Аб інвестыцыях“ з запатрабаванымі механізмамі падтрымкі. У рамках закона заключаны тры інвестдагаворы на Br2,6 млрд і рэалізуюцца 26 прэферэнцыйных праектаў на суму больш за Br1,4 млрд».

Флагманскім праектам краіны, на думку міністра, стаў індустрыяльны парк «Вялікі камень»: у ім зарэгістравана больш за 170 рэзідэнтаў з 16 краін з агульным заяўленым аб’ёмам інвестыцый амаль у $1,7 млрд і планамі па стварэнні звыш 16,6 тыс. працоўных месцаў. Да 70% праектаў, што рэалізуюцца ў парку, адносяцца да вытворчасцяў V і VI тэхналагічных укладаў.

Частка брэнда Беларусі — і Парк высокіх тэхналогій: у 2025 годзе ў ім больш за 1000 рэзідэнтаў.

«Нягледзячы на існуючы ціск на беларускую эканоміку, — удакладніў Юрый Чабатар, — знешнегандлёвыя патокі краіны ў завяршальнай пяцігодцы дэманструюць рост. Экспарт тавараў у дружалюбныя краіны вырас у 1,6 раза. Экспарт паслуг — $11,2 млрд — рэкордны ў гісторыі беларускай эканомікі».

На максімальным узроўні чакаецца экспарт транспарту, больш чым у 2 разы вырас за пяцігодку экспарт паслуг у будаўніцтве, другі год запар станоўчую дынаміку дэманструе экспарт камп’ютарных паслуг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю