Некаторыя беларусы ўжо летам стануць багацейшымі. Каму будуць плаціць больш, паведамляе Точка. Новая пастанова Саўміна змяняе памеры надбавак за спецыфіку працы для работнікаў цэнтраў, якія забяспечваюць дзейнасць бюджэтных арганізацый.
Павышэнне закране супрацоўнікаў цэнтраў, створаных Мінгарвыканкамам і Мінскім райвыканкамам. Яны з 1 ліпеня 2025 года будуць атрымліваць надбаўку ў памеры 220% ад свайго акладу.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра кіраўнікоў, спецыялістаў і іншых служачых такіх арганізацый.
Для работнікаў аналагічных цэнтраў у іншых рэгіёнах рэспублікі памер надбаўкі з 1 ліпеня 2025-га складзе 140% ад акладу, а з 1 студзеня 2026-га ўзрасце да 170%.