Top.Mail.Ru
240

Бюджэтна-падатковы пакет законапраектаў на 2026 год плануецца разгледзець у першым чытанні ў канцы лістапада

Бюджэтна-падатковы пакет праектаў законаў на 2026 год плануецца разгледзець у першым чытанні ў канцы лістапада. Такая інфармацыя прагучала 3 лістапада падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.


Так, у Палату прадстаўнікоў паступілі ўжо законапраекты «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год», «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання». Чакаецца ўнясенне яшчэ аднаго — «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год». 

Законапраекты будуць разглядаць комплексна. Арыенціровачна іх разгляд у першым чытанні адбудзецца 25 лістапада. Адзначана, што гэта ключавая задача на бліжэйшы час.

На бягучай сесіі больш як за месяц прынята 23 законапраекты і яшчэ 28 прапрацоўваюцца ў пастаянных камісіях, каля 10 будзе разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю