Намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Сяўрук расказала пра тое, як жывёлы трапляюць у адлоў.
«Большасць жывёл, якія трапляюць у адлоў, — адзначыла яна, — гэта тыя, ад якіх калісьці пазбавіліся ўладальнікі. На жаль, але гэта так. Толькі невялікая частка тых, хто трапіў у адлоў, нарадзіліся і выраслі на вуліцы».
У законе замацавана як паняцце жорсткага абыходжання гадаванцамі, так і паняцце пазбаўлення ад іх. За ўсё гэта ёсць пакаранне. Напрыклад, жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое не пацягнула яе смерць, цягне накладанне штрафу да 15 базавых велічынь. За пазбаўленне ад яе прадугледжаны штраф ад 10 да 30 БВ.
Намеснік начальніка ўпраўлення падкрэсліла, што нормы закона накіраваны не на пакаранне, а на фарміраванне адказнасці ў грамадзян. Закон закліканы дапамагчы людзям усвядоміць свой абавязак як грамадзян Беларусі або асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, выконваць законы.
Паводле яе слоў, ва ўстанаўленні выпадкаў пазбаўлення ад гадаванцаў вялікую ролю магло б адыграць чыпіраванне, але яно з’яўляецца правам грамадзяніна, а не яго абавязкам. Бывае, што жывёла, знаходзячыся на самавыгуле, трапляе ў адлоў. У невялікіх населеных пунктах лаўцы часта ведаюць, каму належыць чацвераногая істота. Аднак часам яе вяртаюць уладальніку, які не заўсёды ўсведамляе наступствы сваіх дзеянняў.
«Калі паступае заяўка на 115.бел аб безнагляднай жывёле, напрыклад, у двары, а майстар, які курыруе гэтую тэрыторыю, ведае, чыя яна, то ён наўпрост звяртаецца да ўладальніка. Няма ў нас мэты кагосьці пакараць. Калі здарылася такая сітуацыя, што сабака па нейкіх прычынах міграваў, то ён адлоўліваецца. Затым прымаюцца меры па пошуку ўладальніка. Калі ён не шукае свайго гадаванца, нікуды для гэтага не звярнуўся, гэта лічыцца пазбаўленнем ад жывёлы», — праінфармавала Надзея Сяўрук.
«У жыцці бываюць выпадкі, калі супрацоўнікі ЖКГ пры звароце грамадзян або ў працэсе абследавання жыллёвага фонду выяўляюць парушэнні, звязаныя з жорсткім абыходжаннем з жывёламі. Як правіла, падобнае звязана і з антысанітарыяй. У такіх сітуацыях работнікі ЖКГ інфармуюць пра гэта праваахоўныя органы, якія займаюцца сваім кірункам, а арганізацыя ЖКГ вырашае свае задачы. Калі ж інфармацыя аб жорсткасці паступае ад грамадзян у арганізацыю ЖКГ або на 115.бел, тады яна таксама перадаецца ў органы ўнутраных спраў», — канстатавала намеснік начальніка ўпраўлення.