Top.Mail.Ru
105

Бясплатныя кансультацыі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў правядуць адвакаты Беларусі

Акцыю па бясплатным кансультаванні, прымеркаваную да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, правядуць адвакаты краіны 13 лютага, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.



Бясплатныя кансультацыі для воінаў-інтэрнацыяналістаў правядуць у гэты дзень адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій. Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Сёлета адвакаты таксама правядуць бясплатныя кансультацыі 13 сакавіка — з нагоды Дня Канстытуцыі Беларусі, 8 мая — Дня Перамогі, 15 мая — Дня сям’і, 2 ліпеня — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 17 верасня — Дня народнага адзінства, 1 кастрычніка — Дня пажылых людзей, 14 кастрычніка — Дня маці, 21 кастрычніка — Дня бацькі і 4 снежня — Дня юрыста.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю