Натарыусы Брэста 25 ліпеня да Дня горада будуць кансультаваць бясплатна. Такая інфармацыя размешчана на партале Беларускай натарыяльнай палаты.
Акцыя пройдзе ў натарыяльных канторах Брэста і Брэсцкага раёна. Натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.
Мэта такіх мерапрыемстваў — прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, размешчаных у Брэсце, і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Фота з адкрытых крыніц