Top.Mail.Ru
219

Бясплатнае харчаванне будуць атрымліваць 65 % школьнікаў Беларусі

Бясплатнае харчаванне атрымаюць больш за 65 % беларускіх школьнікаў. Пра гэта расказала журналістам 26 жніўня начальнік аддзела арганізацыі харчавання Акадэміі адукацыі Міністэрства адукацыі Люцыя Міхальчук, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



— Да гэтай катэгорыі адносяцца, напрыклад, дзеці з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, вучні 5-11 класаў, якія пражываюць і навучаюцца ў сельскай мясцовасці, вучні спецыялізаваных па спорце класаў і шэраг іншых. Ільгота даецца па адной з падстаў. Астатнія вучні будуць забяспечвацца харчаваннем за плату бацькоў. Неабходна адзначыць, што пры платным харчаванні мамы і таты кампенсуюць толькі кошт прадуктаў, — сказала Люцыя Міхальчук.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю