Top.Mail.Ru

Бяспека на дарогах пад кантролем ДАІ

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі дарожнага руху, фарміравання ўзаемапаважлівых адносін паміж грамадзянамі і зніжэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам уразлівых катэгорый насельніцтва, а таксама вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, у перыяд з 2 па 3 мая на тэрыторыі Першамайскага раёна пройдзе лакальнае прафілактычнае мерапрыемства.


У рамках мерапрыемства супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага раёна сталіцы правядуць рэйды па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху (ПДР) як пешаходамі і веласіпедыстамі, так і матацыклістамі.

Такі кантроль накіраваны на ўзаемадзеянне з насельніцтвам для павышэння культуры і адказнасці на дарозе. 


Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы нагадвае кіроўцам мотатранспарту:

✔ Захоўвайце хуткасны рэжым і дыстанцыю;
✔ Будзьце абачлівымі на паваротах;
✔ Глядзіце ў люстэркі і ўключайце паказальнікі павароту перад пачаткам манеўру;
✔ Не забывайце выкарыстоўваць ахоўную мотаэкіпіроўку і няўхільна выконвайце ПДР!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю