Буйное радовішча золата з запасамі больш як 40 т знойдзена ў правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе Кітая. Пра гэта паведамляе БелТА.
Па даных кіравання прыроднымі рэсурсамі правінцыі, радовішча было знойдзена ў горадзе Юймэнь. Паводле ацэнак экспертаў, аб’ём знойдзеных запасаў эквівалентны рэсурсам двух сярэдніх залатарудных радовішчаў.
Адкрыццё было зроблена з дапамогай сучасных метадаў геахімічнай разведкі. Гэта дае каштоўны практычны вопыт для разведкі золата ў аналагічных рэгіёнах.
Пошук новага радовішча ў правінцыі Ганьсу з’яўляецца часткай нацыянальнага плана па пашырэнні мінеральна-сыравіннай базы Кітая. У студзені гэтага года геалагічная служба Кітая аб’явіла, што ў шэрагу рэгіёнаў краіны, уключаючы Унутраную Манголію і Хэйлунцзян, было знойдзена 168 т золата.