Top.Mail.Ru
94

Буйная каранальная дзірка на Сонцы пачала хутка расці

16.08.2025 | 19:20

На Сонцы пачала расці буйная каранальная дзірка. За апошнія суткі рост значна паскорыўся, паведамляе «МИР 24» са спасылкай на Лабараторыю сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў (ІКД) РАН.



Так, за 24 гадзіны памеры дзіркі павялічыліся прыкладна на 50%. На думку вучоных, там павінен сфарміравацца асабліва хуткі паток сонечнага ветру. Пацямненні зафіксаваны як у верхніх, так і ў ніжніх пластах сонечнай атмасферы.

Каля Зямлі хуткасць сонечнага ветра, паводле прагнозаў, пачне расці ў панядзелак, 18 жніўня. Да 19 — 20 чысла яна можа дасягнуць 800 — 900 км/с, што значна перавышае норму. Гэтая з’ява будзе ўплываць на геамагнітнае становішча нашай планеты на працягу 7 — 10 дзён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю