Top.Mail.Ru
177

БУТБ прыняла ўдзел у семінары-практыкуме па супрацоўніцтве з Турцыяй

Семінар прайшоў на базе адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» пад эгідай беларуска-турэцкага дзелавога савета, паведамілі на біржы.


У прыватнасці, тут абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін: ад метадаў пошуку дзелавых партнёраў да ўзаемаразлікаў і лагістыкі.

Дарэчы, па выніках работы на біржы ў 2025 годзе турэцкія рэзідэнты займалі трэцяе месца пасля Расіі і Індыі па аб’ёмах рэалізацыі тэкстыльнай сыравіны і матэрыялаў на рынку нашай краіны. Сума кантрактаў з гэтымі таварамі склала 1,8 мільёна долараў — у 30 разоў больш за паказчык 2024-га (60 тысяч долараў).

Праз БУТБ турэцкія кампаніі пастаўлялі ў Беларусь баваўняную пражу, мерыносавую поўсць, суровую бязь, віскозную нітку і іншае.

У цэлым па выніках 2025 года Біржавы тавараабарот Беларусі і Турцыі вырас на 27 %, да 26,5 мільёна долараў. 93 % ад гэтай сумы — экспарт беларускіх тавараў: піламатэрыялы, драўляныя калы, льновалакно, сухое малако і сыроватка, скура «вет-блю», металалом.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю