Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка і прэзідэнт МАК Кірсці Ковентры правялі перагаворы ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта зазначыў, што беларускі спорт перажывае адзін з самых няпростых перыядаў у гісторыі. Абмежаванні закранулі не толькі спартсменаў вышэйшага ўзроўню, але і юных атлетаў. Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што спорт павінен заставацца па-за палітыкай і выказаў надзею, што паўнацэнны ўдзел беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах стане магчымым пры падтрымцы прэзідэнта МАК у найбліжэйшай будучыні.
У ходзе размовы кіраўнік НАК падзякаваў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту за падтрымку па лініі Алімпійскай салідарнасці і адзначыў паслядоўную работу арганізацыі ў гэтым напрамку. Кірсці Ковентры ў сваю чаргу заявіла, што МАК мае намер падтрымліваць беларускіх спартсменаў. Таксама бакі дамовіліся прадаўжаць рэгулярныя перагаворы і сумесна знаходзіць рашэнні па ўсіх актуальных пытаннях.