Top.Mail.Ru

Будучыня атамнай энергетыкі: дэпутаты на пляцоўцы БелАЭС вывучаць практыку прымянення заканадаўства

14.08.2025 | 11:03

Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў на тэму «Практыка прымянення заканадаўства ў галіне выкарыстання атамнай энергіі» пройдзе на базе Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе БелТА. 



Асноўнымі мэтамі пасяджэння з’яўляюцца вывучэнне кірункаў развіцця заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, а таксама практыкі прымянення законаў «Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі» і «Аб радыяцыйнай бяспецы». У тым ліку на парадку дня пытанні ўтылізацыі радыеактыўных адходаў.

Акрамя таго, будуць абмеркаваны беларуска-расійскія мерапрыемствы па падрыхтоўцы Дагавора аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы да ратыфікацыі.

Яшчэ адна актуальная тэма — фарміраванне дзяржаўнай праграмы на 2026-2030 гады «Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць».

Правядзенне мерапрыемства дазволіць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў выявіць праблемныя пытанні ў сферы развіцця электраэнергетыкі ў Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю